Магілёўсаюздруку 100 гадоў
У пятніцу, 30 лістапада 2018 года ў ААТ "Магілёўсаюздрук" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння сістэмы "Саюздрук". Ва ўтульнай актавай зале сабраліся лепшыя работнікі таварыства, а таксама прадстаўнікі выканаўчай улады вобласці і горада, грамадскіх арганізацый.
За шматгадовую плённую працу, актыўнае правядзенне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі праз распаўсюджванне друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання сістэмы "Саюздрук" сартавальнік паштовых адпраўленняў і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі шостага разраду газетна-часопiснай экспедыцыi Якушава Валянціна Мікалаеўна была узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”.
Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення гандлю абласнога і гарадскога выканаўчага камітэта, Ленінскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі ўзнагароджаны шэраг работнікаў ААТ «Магілёўсаюздрук». Не засталіся ў баку і сталыя, надзейныя партнёры грамадства: ТАА «Росчырк», рэдакцыі газет і выдавецтваў, а таксама многія іншыя, з якімі ААТ «Магілёўсаюздрук» падтрымлівае плённыя карпаратыўныя адносіны.
Ні адзін з удзельнікаў мерапрыемства не застаўся не адзначаным. На працягу ўсяго мерапрыемства музычнае суправаджэнне ажыццяўлялі юныя таленты Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Мікалая Андрэевіча Рымскага-Корсакава, а таксама таваразнаўца ААТ «Магілёўсаюздрук» Кацярына Жухавiцкая.
Шчыра выказваем усім удзельнікам мерапрыемства вялікую падзяку.